Стамбульскі экспрэс

Поделиться книгой

Описание книги

Автор: Грин Грэм
Серия:
Страниц: 42
Год:

Содержание

Отрывок из книги

— Адно месца, — сказаў мужчына. — Відаць, вам трэба купэ другога класа? — спытаў Майет, але мужчына адмоўна пакруціў галавой і пайшоў далей. Містэр Оўпі выгодна ўладкаваўся ў сваім кутку і пачаў з цікаўнасцю, хоць і з некаторым расчараваннем, разглядваць невялікага бледнага мужчыну, які сядзеў насупраць. Знешне сусед быў надзвычай непрыкметны, колер яго твару выдаваў нейкую хваробу. «Нервы», — падумаў містэр Оўпі, заўважыўшы, як пацепваюцца яго пальцы, аднак у іх не было ніякіх знешніх адзнак павышанай чуллівасці — яны былі кароткія, грубаватыя і тоўстыя. — Я заўсёды лічу, — сказаў містэр Оўпі, спрабуючы пераканацца, што яму так не пашанцавала са спадарожнікам, — калі вам удалося дастаць месца ў спальным купэ, зусім няма ніякай патрэбы ехаць у першым класе. Вагоны другога класа даволі камфартабельныя. — Так… вы маеце рацыю… так, — жыва адгукнуўся сусед. — Аднак адкуль вы даведаліся, што я ангелец? — У мяне такі звычай, — адказаў містэр Оўпі з усмешкай, — заўсёды думаць пра людзей лепшае. …

Популярные книги

Стамбульскі экспрэс

Поделиться книгой


Notice: Undefined index: book_series in /home/fantasy/fanread/www/templates/fr/tpl/book_view.tpl.php on line 167
arrow_back_ios