Рейтинг книги:
5 из 10

Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке)

Орлов Владимир Григорьевич

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке)» автора Орлов Владимир Григорьевич в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке)», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке)

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 2
Год:

Содержание

Отрывок из книги

Бывай, сяржант з амэрыканскай базы на вулiцы Зандвэрдэр! Ганарлiвыя мiнакi-немцы адмовiлiся выпiць з табою вiскi, як вы, мусiбыць, не захацелi б чокнуцца з налiтым гарэлкаю па самыя вушы лейтэнантам-танкiстам, якi аднойчы на менскай вулiцы на пытаньне, цi прыняў ён прысягу на вернасьць Рэспублiцы Беларусi, папулярна растлумачыў вам, што "в гробу он видел вашу ё...ю Беларусь и вас, ё...х бульбашей-лапотников с ней вместе". (Тут, напэўна, трэба дадаць, што танкiст прасiў вас падкiнуць яго ў Гомель i вы зь сябрам пасадзiлi яго ў сябравы "Жыгулi" й па дарозе дахаты завезьлi пад Полацак, дзе ёсьць вёска, што таксама завецца Гомель, а там вытрасьлi свайго спадарожнiка з машыны, падцягнулi да дарожнага ўказальнiка, тыцнулi носам у назву й паехалi замольваць свой грэх у полацкую Сафiю.) Аднак сяржантава база стаiць не на тваёй зямлi, сяржант ня лаецца на цябе трохпавярховымi мацюкамi й не абяцае зрабiць на сваiм танку "капитальную утюжку" - "только попробуйте рыпнуться", а таму ў праграме дзён беларускае лiтаратуры ў Нямеччыне зьяўляецца незаплянаваная iмпрэза са сьцiплым антуражам у выглядзе двух крэслаў-раскладанак, пляшачкi вiскi й дзьвюх плястыкавых чарак. (Дзеля беларускiх спэцслужбаў ты даеш урачыстую прысягу, што мурын Робэрт - або проста Бобi - з Луiзiяны не спрабаваў завэрбаваць цябе ў агенты СIА, а ты сам неяк пасаромеўся набiвацца.)

Популярные книги

arrow_back_ios